Жнівень
Молімся за беларускую эканоміку
1. За сумленнае стаўленьне да працы
Усё, што ні робіце, ад душы рабіце, як Богу, а ня людзям (Калосцам 3:23)
Кожная праца прыносіць прыбытак, а ад пустых словаў — толькі бяда. (Выслоўі 14:23)
Прападзе багацьце ад марнатраўства, а хто зьбірае працаю — памнажае яго (Выслоўі 13:11)
2. Супраць ляноты і разгільдзяйства
Лянівая рука робіць бедным, а руплівая рука ўзбагачае (Выслоўі 10:4)
Многа хлеба бывае і на нівах бедных, але некаторыя гінуць, бо не хапае парадку (Выслоўі 13:23)
3. За сумленны і празрысты бізнэс
Не дапускайцеся несправядлівасьці ў судзе, у меры ды ў вагах. Няхай будуць у вас вагі справядлівыя,эфа справядлівая і гін справядлівы. (Лявіт 19:35-36)
Ад ўсякае працы ёсьць прыбытак. (Выслоўі 14:23)
Але каб памятаў ты Госпада, бо Ён дае табе сілу набываць багацьце (Другазаконьне 8:18)
4. За пашану да прыватнай уласнасьці і прадпрыймальніцтва
Не парушай мяжы бліжняга твайго. (Другазаконьне 19:14)
Не крадзі. (Выхад 20:15)
5. За справядлівую выплату заробкаў
Бо працаўнік варты платы сваёй (Лукі 10:7)
Вось жа кажа Пісаньне: «Не завязвай пысы валу, які малоціць» і: «Работнік варты платы сваёй». (1 Цімафею 5:18)
Таго самага дня аддай яму плату за працу ягоную перад заходам сонца, бо ён бедны і платы патрабуе жыцьцё ягонае, каб не прызываў ён супраць цябе Госпада і не было залічана гэта табе за грэх (Другазаконьне 24:15)
Гора таму, хто будуе дом свой на несправядлівасьці, і сьвятліцы свае - на беззаконьні, бліжняму свайму кажа працаваць задарма, і заробку не аддае яму. (Ярэмія 22:13)
6. За падаткаабкладаньне, адпаведнае Божым законам
Дык аддавайце кесару кесарава, а Божае - Богу. (Мацьвея 22:21)
Валадару нельга забраць нічога з уласнасьці народу, абдзіраючы яго гвалтам зь яго ўласнасьці. З сваёй уласнасьці можа ён даць спадчыну сваім сынам, аднак так, каб ніхто з Майго народу ня быў пазбаўлены сваёй ўласнасьці. (Эзэкіэль 46:18)
7. За магчымасьць будаваць дамы і жыць у іх
І пабудуюць дамы, і будуць жыць ў іх, пасадзяць вінаграднікі, і будуць есьці плады іх (Ісая 65:21)
І будуць у ёй жыць спакойна, будуць будаваць дамы, будуць садзіць вінаграднікі; будуць жыць бясьпечна. (Эзэкіэль 24:26)
|