Сьнежань
Молімся за дзяцей і моладзь
1. За дзяцей, каб пазнавалі Госпада.
Дазвольце дзецям прыходзіць да Мяне ды не забараняйце ім, бо такіх ёсьць Валадарства Божае. (Марк 10:14)
Я аддаю яго Госпаду на ўсе дні жыцьця ягонага – служыць Госпаду. (1 Царстваў 1:28)
2. За падлеткаў, каб не адыходзілі ад Госпада.
Напісаў вам юнакі: вы дужыя, і слова Божае трывае ў вас, і вы перамаглі ліхога. Не любіце сьвету, ані таго, што ў сьвеце. Бо хто любіць сьвет, у тым няма любові Айца. (1 Яна 2:14-15)
А служка Майсея Ісус, сын Нуна, хлопец, не адлучаўся ад скініі (Выхад 33:11)
3. За распаўсюджваньне праведных стандартаў сярод моладзі.
Няхай ніхто не пагарджае тваёй маладосьцю, але будзь прыкладам верным у слове, у паводзінах, у любові, у духу, у веры, у частасьці. (1 Цімафея 4:12)
4. Супраць навязваньня ў школах камуністычнай ідэалогіі.
Пракляты перад Госпадам той, хто адродзіць і адбудуе Ерыхон; на першынцы сваім ён закладзе аснову яго і на малодшым сваім паставіць браму яго. (Ісус Навін 6:25)
Зьнішчайце ў Вавілоне і таго, хто сее, і таго, хто жне. (Ярэмія 50:16)
5. За хрысьціянскія моладзевыя ініцыятывы.
Данііл паклаў сабе на сэрца не апаганьвацца прысмакамі з царскага стала і віном, якое п’е цар. (Данііл 1:8)
Не кажы: “я малады”, бо да ўсіх, да каго Я пашлю цябе, пойдзеш, і ўсё, што загадаю табе, скажаш. (Ярэмія 1:7)
|