Красавік
Молімся за прабуджэньне ў Беларусі
1. За богашуканьне і пакаяньне ў беларускім народзе:
Бо зямля напоўніцца пазнаньнем славы Госпада, як воды напаўняюць мора. (Абакум 2:14)
Вось настаюць дні, кажа Госпад Бог, калі Я пашлю на зямлю голад; ня голад хлеба і ня смагу вады, а прагненьне пачуць словы Госпада. (Амос 8:11)
2. За адкрытасьць людзей на пропаведзь Эвангельля:
І пойдуць жыхары аднаго горада да жыхароў другога і скажуць: хадзем маліцца перад аблічча Госпада Магуцьцяў; і кожны скажа: пайду і я. (Захарыя 8:21)
Так кажа Госпад Магуцьцяў: будзе ў тыя дні, возьмуцца дзесяць чалавек з усіх рознамоўных народаў, возьмуцца за крысо Юдэя і будуць казаць: мы пойдзем з табою, бо мы чулі, што з вамі – Бог. (Захарыя 8:23)
3. За хрысьціян, каб актыўна сьведчылі пра Ісуса Хрыста:
Узыйдзі на высокую гару, ты, што абвяшчаеш добрую вестку на Сыёне; падымі магутна голас твой, ты, які абвяшчаеш радасную вестку ў Ерузаліме, падымі голас, ня бойся, кажы гарадам Юды: “Вось Бог ваш!” (Ісая 40:9)
І, калі я абвяшчаю Эвангельле, няма мне славы; бо гэты абавязак ляжыць на мне. Бо гора мне, калі я не абвяшчаю Эвангельле. (1 да Карыньцянаў 9:16)
4. За колькасны рост цэркваў:
Госпад жа штодзень дадаваў да царквы тых, што мелі быць збаўлены. (Дзеі 2:47)
Яны прынялі слова з усёю руплівасьцю ды штодзень разбіралі Пісаньне, ці так гэта ёсьць. (Дзеі 17:11)
5. За ўлады, каб не чынілі ніякіх перашкодаў для эвангелізацыі:
Ён жа цэлых два гады пражываў у нанятай кватэры і прымаў усіх, хто да яго прыходзіў, абвяшчаючы Валадарства Божае і вучачы пра Госпада Ісуса Хрыста з усёй адвагай без перашкод. (Дзеі 28:30-31)
|