Галоўная
  Молімся за...
  Наш банэр
  Бібліятэка
  Пішыце...

Калі напоўняцца хмары, яны выльюць дождж на зямлю (Эклезіяст 11:3)


Люты

Молімся за кіраўнікоў

1. За страх Божы і прызнаньне ўлады Цара цароў:

А цяпер, валадары, зразумейце, уцямце, судзьдзі зямлі: Служыце Госпаду са страхам і радуйцеся Яму з дрыжаньнем, спасьцігайце вучэньне, каб Ён не загневаўся, і каб вы не папрападалі ў дарозе, калі ўзгарыцца неўзабаве гнеў Ягоны. Шчасьлівыя ўсе, якія на Яго спадзяюцца. (Псальм 2:10-12)

2. За кіраваньне ў адпаведнасьці са Словам Божым:

a. каб каралі зло, падтрымлівалі дабро:

Гэта слуга Божы для твайго дабра. Калі ж ліха робіш, бойся, бо не надарма меч носіць, бо гэта слуга Божы, мсьціўца на гнеў таму, хто чыніць ліха. (Рымлянам 13:4)

Падпарадкоўвайцеся кожнай людзкой уладзе дзеля Госпада: ці гэта цару, як вышэйшаму валадару, ці то намеснікам, што празь яго пасланыя дзеля пакараньня злачынцаў або дзеля пахвалы тых, што дабро робяць. (1 Пётры 2:13-14)

Божа, суд Твой перадай цару і справядлівасць Тваю сыну царскаму. Хай валадарыць па справядлівасці над народам Тваім, а над убогімі Тваімі па законе. Хай горы прынясуць мір для народа, а ўзгоркі – справядлівасць. Ён судзіць будзе жабракоў народа і збавіць сыноў убогага і ўпакорыць паклёпніка. (Псальм 71:1-4)

І вось жа валадар будзе валадарыць паводле справядлівасьці, а князі кіраваць будуць паводле закону. І будзе кожны зь іх як сховішча ад ветру ды прыстанішча ў час буры, як ручаі водаў у пустыні, як засень вялікай скалы на сухой зямлі. (Ісая 32:1-2)

• каб клапаціліся пра народ:

Калi ты ўбачыш прыцясненні няшчасных, а таксама скажэнне суду i справядлiвасцi ў краі, не дзiвiся з гэтай справы, бо над высокiм чувае больш высокі, і над iмi таксама ёсць вышэйшыя; а набытак краіны перадусім – цар, які клапоціцца пра зямлю (Эклезіяст 5:7-8)

• каб любілі тых, хто кажа праўду:

Мілыя цару вусны справядлівыя, таго, хто гаворыць праўду, ён любіць (Выслоўі 16:13)

Ці той, хто ня любіць праўды, можа кіраваць (Ёў 34:17)

• каб чынілі суд справядлівы:

Брыдота для цара справа беззаконная, бо пасад умацоўваецца справядлівасьцю (Выслоўі 16:12)

Хто кажа вінаватаму: “Ты не вінаваты”, таго будуць праклінаць народы (Выслоўі 24:23-24)

Гора тым, што ліха называюць дабром, а дабро – ліхам, якія выдаюць цемру за святло, а святло – за цемру, якія выстаўляюць горкае за салодкае, а салодкае – за горкае (Ісая 5:20)

3. За тое, каб безаконьнікі пазбаўляліся пасадаў, а праведнікі станавіліся кіраўнікамі

Калі бязбожнікі ўздымаюцца — людзі хаваюцца; калі яны прападаюць — памнажаюцца справядлівыя. (Выслоўі 28:28)

Бо не затрымаецца жазло несправядлівасьці над доляй справядлівых, каб справядлівыя не працягвалі рук сваіх да беззаконьня. (Псальм 124:3)

Калі заяснеюць прысуды Твае на зямлі, вучыцца будуць справядлівасці жыхары ўсяго сьвету. Калі будзе зьяўлена міласэрнасьць злачынцу, ён не навучыцца справядлівасьці, на зямлі будзе чыніць ліхое, ды ня ўбачыць велічнасьці Госпада. (Ісая 26:9-10)


















Rating All.BY Царква Хрысьціян Веры Эвангельскай у Рэспубліцы Беларусь