Ліпень
Молімся за маральны клімат у беларускім грамадзтве
1. За праведныя стандарты паводзінаў у грамадзтве
Шчасьлівы чалавек, які ня ходзіць на раду бязбожных і не стаіць на дарозе грэшных, і не сядзіць сярод насьмешнікаў, але ў законе Госпада воля ягоная, і пра закон Ягоны разважае ён удзень і ўначы! (Псальм 1:1-2)
Дабраславеньнем праведных узвышаецца горад, а вуснамі бязбожнікаў руйнуецца. (Выслоўі 11:11)
2. За хрысьціянаў, каб сваімі словамі і жыцьцём распаўсюджвалі праведнасьць і сьвятасьць.
Вы – соль зямлі. А калі соль страціць сілу, то чым пасоліцца? Яна ўжо ні на што больш не прыдатная, як толькі быць выкінутай на двор, каб яе людзі патапталі. Вы – сьвятло свету. Ня можа схавацца горад, што размешчаны на гары. (Мацьвей 5:13-16)
Дык стойце, падперазаўшы сьцёгны вашыя праўдаю і надзеўшы панцыр справядлівасьці, і абуўшы ногі ў гатоўнасьць несьці добрую вестку супакою; (Эфэсцам 6:14-15)
3. Супраць алкагалізму, наркаманіі і іншых залежнасьцяў
Не глядзі на віно, як яно чырванее, як яно прамяніцца ў келіху, як яно роўнненька ліецца; пазьней яно ўкусіць, як змей, і ўджаліць, як асьпід; вочы твае будуць глядзець на чужых жонак, і сэрца тваё загаворыць распуснае; (Выслоўі 23:31-33)
І ня піце лішне віна, у якім распуста; але напаўняйцеся Духам. (Эфэсцам 5:18)
Ці ж не ведаеце, што, каму аддаяце сябе слугой на паслухмянасьць, становіцеся таго слугамі, каму паслухмяныя: ці граху на смерць, ці паслухмянасьці на справядлівасьць? (Рымлянам 6:16)
4. Супраць азартных гульняў
Не даюць карысьці скарбы няправедныя, а праўда ратуе ад сьмерці. (Выслоўі 10:2)
Курапатка садзіцца на яйкі, якіх ня несла; такі той, хто набывае багацьце няпраўдаю: ён пакіне яго на палове дзён сваіх, і дурнем застанецца пры канцы сваім. (Ярэмія 17:11)
Ніводзін слуга ня можа двум гаспадарам служыць: або аднаго будзе ненавідзець, а другога будзе любіць, або аднаму будзе адданы, а другім будзе пагарджаць. Ня можаце Богу служыць і мамоне. (Лука 16:13)
5. Супраць прапаганды распусты і паранаграфіі
Запавет паклаў я з вачамі маімі, каб ня думаць пра дзяўчыну. (Ёў 31:1)
Уцякайце ад распусты! Любы грэх, які б ні чыніў чалавек, ёсць па-за целам; хто ж распусьнчае, супраць свайго цела грашыць. (1 Карыньцянам 6:18)
Бо воляй Божай ёсьць сьвятасьць вашая, каб высцерагаліся распусты; каб кожны з вас умеў захоўваць сваё начыньне ў сьвятасці і ў пашане, а не ў пажадлівасьці юрлівай, як пагане, якія ня ведаюць Бога; (1 Тэсалонцам 4:3-5)
|