Галоўная
  Молімся за...
  Наш банэр
  Бібліятэка
  Пішыце...

Калі напоўняцца хмары, яны выльюць дождж на зямлю (Эклезіяст 11:3)


Лістапад

Молімся супраць духа камунізму

1. За хрысьціян, каб выступалі супраць розных праяваў духа камунізму.

Я даў загад выбраным Маім; і паклікаў на выкананьне гневу Майго моцных Маіх, якія трыюмфуюць у селічы Маёй (Ісая 13:2)

Паведамце народам і хай яны пачуюць, падыміце сьцягі, абвяшчайце, не хавайце, кажыце: “Вавілон здабыты! Віл асаромлены! Мэрадах пераможаны! Апаганены балваны іхнія, паразьбіваныя іхнія ідалы! (Ярэмія 50:2)

2. За распаўсюд у грамадзтве інфармацыі пра злачынствы камунізму.

Той, хто хавае свае злачынствы, ня будзе мець посьпеху, а хто прызнаецца і пакідае іх, той будзе памілаваны (Выслоўі 28:13)

Бо злачынствы нашыя шматлікія перад Табою, і грахі нашыя сьведчаць супраць нас, бо злачынствы нашыя з намі і беззаконьні нашыя мы ведаем (Ісая 59:12)

3. За зьмену камуністычных назваў вуліцаў, ліквідацыю камуністычных ідалаў (помнікаў, шыльдаў).

Не зьвяртайцеся да ідалаў і не вылівайце сабе багоў з мэталю.(Лявіт 19:4)

Таксама Ёсія выгубіў выклікаючых памёршых, чараўнікоў, зьнішчыў тэрафімы, ідалы ды ўсе брыдоты, каторыя былі ў зямлі Юды і ў Ерузаліме, каб споўніць словы Закону, запісаныя ў кнізе, якую знайшоў сьвятар Хількія ў сьвятыні Госпада. (4 Царстваў 23:24)

4. Супраць абыякавасьці да няправеднасьці і беззаконьня.

Сын чалавечы, Я паставіў цябе вартаўніком над пакаленьнямі Ізраэля. Калі пачуеш слова з вуснаў Маіх, папярэдзь іх у Маё імя. Калі Я скажу бязбожнаму:”Напэўна памрэш”, а ты яго не перасьцеражэш, каб адвесьці яго ад бязбожнай дарогі і захаваць яму жыцьцё, і бязбожнік той памрэ з прычыны грэху свайго, дык Я цябе зраблю адказным за ягоную кроў (Эзэкіэль 3:17-18)


















Rating All.BY Царква Хрысьціян Веры Эвангельскай у Рэспубліцы Беларусь