Кастрычнік
Молімся за рэфармацыю грамадзтва
1. За цэласны біблійны сьветапогляд у хрысьціян.
Ты адновіш аснаваньні многіх пакаленьняў, і будуць называць цябе аднавіцелем руінаў, абнавіцелем шляхоў для засяленьня (Ісая 58:12)
І не ўпадабняйцеся гэтаму веку, але перамяняйцеся праз аднаўленьне розуму, каб пазналі, якая ёсьць воля Божая, што добрае і прыемнае ды дасканалае (Рымлянаў 12:2)
2. За заканадаўства, якое базуецца на Божым законе.
Бо Госпад – судзьдзя наш, Госпад – заканадаўца наш, Госпад – цар наш (Ісая 33:22)
3. За справядлівыя і бесстароннія суды.
Не дапускайцеся несправядлівасьці на судзе. Не пагарджай бедным i не патурай багатаму. Справядліва судзі бліжняга свайго (Лявіт 19:15)
Глядзіце, што робіце. Бо ня з волі чалавека судзіце, але з волі Госпада, Які з вамі, калі каго судзіце. Хай будзе страх Госпадаў з вамі і разважна ўсё рабіце; бо няма ў Госпада, Бога нашага, несправядлівасьці, ані ўвагі на асобы, ані хцівасьці да падарункаў (2 Кронікаў 19:6-7)
4. За эвангелізацыю культуры.
У той дзень устанавіў Давід у першы раз, каб хвалілі Госпада Асаф і браты яго: ”Слаўце Госпада, клічце імя Яго, абвяшчайце між народамі законы Яго. (1 Кронік 16:7-8)
5. За музыкантаў, артыстаў, каб сваімі творамі праслаўлялі Госпада.
Напоўніў Ён іх мудрасьцю, каб рабілі ўсякую работу мастацкую ткача і вышывальніка фіялетавага і чырвонага пурпуру, кармазыну, і вісону, і звычайнай тканіны, спаўняючы ўсякую работу і задумваючы новыя рэчы (Выхад 35:35)
|