|
Сакавік
Молімся за нацыянальнае адраджэньне
1. За любоў да сваёй краіны:
Калі забудуся я пра цябе, Ерузалім, хай забудуся пра правіцу маю. (Псальм 136:5)
Праўду кажу ў Хрысьце, не маню, сьведчыць аб гэтым маё сумленьне ў Духу Сьвятым, што вялікі смутак у мяне і няспынны боль у сэрцы маім. Я хацеў бы сам быць адлучаным ад Хрыста за братоў маіх, родных мне паводле цела, якія ёсьць Ізраэльцы, маючыя ўсынаўленьне, і славу, і запавет, і ўклад законаў, і служэньне Богу, і абяцаньні, з іх і бацькі, з іх і Хрыстос паводле цела: Ён – Бог па-над усім, дабраслаўлёны навечна. Амін. (Рымлянаў 9:1-5)
2. За павагу да мовы і культуры:
У тых днях бачыў я Юдэяў, каторыя бралі за жонак Ашдодкі, Аманіткі і Маабкі. А дзеці іхнія часткова гаварылі па-ашдодзку і ня ўмелі гаварыць па-юдэйску, але гаварылі на мове таго, або другога народу. Дык я дакараў іх і праклінаў іх, а некаторых біў і цягаў за валасы, і запрысягаў іх на Бога: “Не аддавайце дачок сваіх за сыноў іхніх! Не бярыце дачок іхніх для сыноў сваіх ані для сябе за жонкі! Ці ж не такім чынам грашыў Салямон, кароль Ізраэля? Хоць многія народы ня мелі такога караля, як ён. Ён быў да спадобы Богу свайму, і паставіў яго Бог каралём над усім Ізраэлем: але нават яго зьвялі да грэху чужыя жанчыны. (Нэгэмія 13:23-26)
Парты і Мэды, Эляміты і жыхары Мэзапатаміі, Юдэі і Кападокіі, Понта і Азіі, Фрыгіі і Памфіліі, Эгіпта і частак Лібіі, што каля Цырэны, і прыбыльцы з Рыма, а таксама Юдэі і празеліты, Крыцяне і Арабы, – чуем, што яны гавораць пра веліч Божую на нашых мовах (Дзеі 2:9-11)
3. За будаваньне нацыі на біблійных аснаваньнях:
Дык калі будзеш ты слухаць голас Госпада, Бога твайго, і спаўняць, і захоўваць ўсе загады Ягоныя, каторыя я загадваю табе сягоньня, то Госпад, Бог твой, узвысіць цябе над усе народы, якiя пражываюць на зямлі, і сплывуць на цябе ўсе гэтыя дабраславенствы, і споўняцца на табе, калі толькі будзеш слухаць голас Госпада, Бога твайго. (Другазаконьне 28:1-2)
Хай кожны пакіне свае ліхія шляхі і благія ўчынкі, і зможаце застацца ў зямлі, якую даў Госпад вам і вашым бацькам здаўна і назаўсёды. Не хадзіце за чужымі багамі, каб служыць ім і пакланяцца ім, і Мяне даводзіць да гневу дзеяньнямі рук вашых, і Я не прывяду на вас няшчасьце. (Ярэмія 25:5-6)
Дасьледуем шляхі свае і выспрабуем, і зьвернемся да Госпада. Узьнімем сэрцы нашыя і рукі да Госпада, Які ёсьць у небе. (Лямант Ярэміі 3:40-41)
4. За навяртаньне да Бога людзей, якія прагнуць нацыянальнага адраджэньня:
Сыны Ізраэля, вярніцеся да Таго, ад Каго вы далёка адыйшліся. (Ісая 31:6)
Калі ты навернешся, Я прывяду цябе і ты станеш перад абліччам Маім; а калі здабудзеш каштоўнае зь нікчэмнага, будзеш як вусны Мае. Тады яны самі зьвернуцца да цябе, а табе ня трэба будзе зьвяртацца да іх. (Ярэмія 15:19)
Гэта кажа Госпад Магуцьцяў: Зьвярніцеся да Мяне, кажа Госпад Магуцьцяў. Ня будзьце, як бацькі вашыя, якіх заклікалі даўнейшыя прарокі і казалі: “Пакіньце шляхі вашыя ліхія і намеры вашыя благія,” – гэта кажа Госпад Магуцьцяў; і яны не паслухалі і не ьзвярнулі ўвагі на Мяне, – кажа Госпад. (Захарыя 1:3-4)
|
|
|
|