Галоўная
  Молімся за...
  Наш банэр
  Бібліятэка
  Пішыце...

Калі напоўняцца хмары, яны выльюць дождж на зямлю (Эклезіяст 11:3)


Верасень

Молімся за адукацыю

1. За будаваньне адукацыі на біблійным аснаваньні

Пачатак мудрасьці – страх Гасподні; толькі дурні пагарджаюць мудрасьцю і настаўленьнем (Выслоўі 1:7)

Вынішчаны будзе народ Мой празь недахоп веданьня: як што ты адкінуў веданьне, дык і Я адкіну цябе... (Осіі 4:6)

Дык ідзіце і навучайце ўсе народы, хрысьцячы іх у імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, навучаючы іх выконваць усё, што Я вам перадаў... (Мацьвея 28:19-20)

2. За ўсьведамленьне бацькамі адказнасьці за адукацыю дзяцей

Ад Абрагама, праўда, пойдзе народ вялікі і моцны, і дабраславяцца ў ім усе народы зямлі, бо Я выбраў яго на тое, каб ён наказаў сынам сваім і дому свайму пасьля сябе, хадзіць шляхам Гасподнім, чынячы праўду і суд (Быцьцё 18:18-19)

І хай будуць словы гэтыя, якія Я наказваю табе сёньня, у сэрцы тваім; І перадавай іх дзецям тваім і кажы пра іх, седзячы ў доме тваім і йдучы дарогаю, і кладучыся і ўстаючы (Другазаконьне 6:6-7)

І вы, бацькі, не раздражняйце дзяцей вашых, але ўзгадоўвайце іх у навуцы і напамінаньні Госпадавым (Эфэсцам 6:4)

3. За зьвяртаньне да Бога настаўнікаў, каб яны давалі дзецям добрае сьведчаньне сваімі словамі і жыцьцём.

Ён паставіў адных апосталамі, другіх прарокамі, іншых евангелістамі, а яшчэ іншых пастырамі і вучыцелямі... каб не былі мы ўжо хісткімі дзецьмі, што кідаюцца ўсякім ветрам навукі сапсаваных людзей і падступных аблуд. (Эфесцам 4:11-14)

Пільна рупся паказацца годным перад Богам, працаўніком беззаганным, які дакладна дзеліцца словам праўды. (2 Цімафея 2:15)

4. За вучняў, каб шлі за навукай Хрыстовай, а не спакусамі гэтага сьвету

Слухай, сыне мой, настаўленьне бацькі твайго, і не адкідай запавету маці тваёй: бо гэта – прыгожы вянок на галаву тваю і акраса на шыю тваю. (Выслоўі 1:8-9)

Прыхілі вуха тваё, і слухай словы мудрых, і сэрца сваё павярні да маіх ведаў; бо добра будзе, калі ты будзеш хаваць іх у сэрцы тваім, і яны будуць таксама на вуснах тваіх. (Выслоўі 22:17-18)

Дзеці, слухайце бацькоў вашых у Госпадзе, бо гэта справядліва. Паважай бацьку твайго і маці; гэта першае прыказаньне з абяцаньнем: Каб добра было табе і каб быў ты даўгавечным на зямлі. (Эфесцам 6:1-3)

5. За пашырэньне хатняй адукацыі і хрысьціянскіх школаў.

Ён устанавіў сьведчаньне ў Якубе і паклаў закон у Ізраэлю, які наказаў бацькам нашым абвяшчаць дзецям іхнім, каб ведаў будучы род, дзеці, якія народзяцца, і каб яны ў свой час абвяшчалі дзецям сваім... (Псальм 77:3-6)

Настаў юнака на пачатку шляху яго: ён ня збочыць зь яго, калі і састарыцца (Выслоўі 22:6)


















Rating All.BY Царква Хрысьціян Веры Эвангельскай у Рэспубліцы Беларусь