Галоўная
  Молімся за...
  Наш банэр
  Бібліятэка
  Пішыце...

Калі напоўняцца хмары, яны выльюць дождж на зямлю (Эклезіяст 11:3)


Студзень

Молімся за Царкву ў Беларусі

1. За сьвятасьць:

Будзьце сьвятымі, бо сьвяты Я, Госпад, Бог ваш. (Лявіт 19:2)

Дык адкіньце ранейшыя звычкі старога чалавека, які прападае ў аблудных пажадлівасьцях, а аднавіцеся духам розуму вашага і апраніцеся ў новага чалавека, створанага Богам у справядлівасьці і сьвятасьці праўды. (Эфэсцаў 4:22-24)

2. За адзінства:

Каб усе былі адно; як Ты, Ойча, ува Мне, а Я ў Табе, каб і яны былі ў Нас адно, каб сьвет уверыў, што Ты паслаў Мяне. (Ян 17:21)

Умольваю вас я, вязень у Госпадзе, каб вы хадзілі дастойна пакліканьня, якім пакліканы, з усёю пакорлівасьцю і лагоднасьцю, з доўгацярплівасьцю і любоўю адны адных пераносячы, імкнучыся захаваць адзінства духа ў саюзе супакою. Адно цела і адзін Дух, як пакліканыя вы ў адной надзеі пакліканьня вашага. Адзін Госпад, адна вера, адзін хрост. Адзін Бог і Айцец усіх, Які над усімі, і праз усіх, і ва ўсіх нас. (Эфэсцаў 4:1-6)

3. За цэласны біблійны сьветапогляд.

І не ўпадабняйцеся гэтаму веку, але перамяняйцеся праз аднаўленьне розуму, каб пазналі, якая ёсьць воля Божая, што добрае і прыемнае ды дасканалае. (Рымлянаў 12:2)

Вусны бо сьвятара павінны захоўваць веданьне, і закону будуць шукаць у яго, бо ён – пасланец Госпада Магуцьцяў. (Малахія 2:7)

4. За грамадзкую пазыцыю.

Маюць яны навучаць народ Мой аб розьніцы паміж сьвятым і несьвятым, а таксама аб розьніцы паміж нячыстым і чыстым. (Эзэхіэль 44:23)

Ідзіце і гаварыце ў сьвятыні народу ўсе словы жыцьця гэтага (Дзеі 5:20)


















Rating All.BY Царква Хрысьціян Веры Эвангельскай у Рэспубліцы Беларусь