Галоўная
  Молімся за...
  Наш банэр
  Бібліятэка
  Пішыце...

Калі напоўняцца хмары, яны выльюць дождж на зямлю (Эклезіяст 11:3)


Калі двое з вас пагодзяцца на зямлі аб якой-колечы рэчы, чаго б яны ні папрасілі, будзе ім ад Айца Майго, Які ёсьць у небе. (Мц 18:19)

Старайцеся пра мір для гораду, у каторы Я перасяліў вас, і маліцеся за яго да Госпада, бо ў супакоі Ягоным будзе і ваш мір. (Яр 29:7)

Дык прашу найперш, каб узносілі просьбы, малітвы, умольваньні і падзякі за ўсіх людзей, за цароў і за ўсіх тых, што знаходзяцца пры ўладзе, каб маглі мы весьці жыцьцё ціхае і спакойнае з усёю пабожнасьцю і прыстойнасьцю. Гэта добра і міла Збаўцу нашаму Богу, Які хоча збавіць усіх людзей і давесьці іх да пазнаньня праўды. (1 Цім 2:1-4)

Нарэшце, браты, маліцеся за нас, каб слова Госпада пашыралася і выслаўлялася. (2 Тэс 3:1)


Госпад Ісус Хрыстос паставіў Сваю Царкву на зямлі як соль і сьвятло для гэтага сьвету. Мы, хрысьціяне, пакліканыя абвяшчаць Валадарства Божае, прапаведуючы Эвангельле і даючы Божыя стандарты для ўсіх сфэраў жыцьця.

Госпад неаднаразова ў Пісаньні кажа, што Ягоная воля ў тым, каб зьявіць Сваё збаўленьне ня толькі асобным людзям, але і цэлым народам. Таму Ён заклікае маліцца за народ, за яго зьвяртаньне да Бога.

Каб Божыя перамены адбыліся ў беларускім народзе, беларускім хрысьціянам патрэбна клапаціцца пра сваю краіну, маліцца за яе і дзейнічаць дзеля гэтых пераменаў. І Госпад дабраславіць Свой народ.

Мы верым, што Госпад жадае бачыць свабодную, праведную, эвангельскую Беларусь, у якой пануе праўда і справядлівасьць. І каб бачыць такую Беларусь, кожную пятніцу мы аб’ядноўваемся ў пасьце і малітве за нашу краіну.

Пастар Антоні Бокун
"Царква Ян Прадвесьнік" г.Мінск




Rating All.BY Царква Хрысьціян Веры Эвангельскай у Рэспубліцы Беларусь